У Менску неабходна абмежаваць рост заробкаў - мэр
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.07.2013 15:43
                    
                                 
                
                
                    Паводле інфармацыі Менгарвыканкама, намінальны сярэднямесячны заробак ў траўні гэтага года склаў 6 млн. 305 тыс. рублёў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Менску неабходна абмежаваць рост заробкаў – заявіў старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Паводле словаў Ладуцькі, не павінна быць далейшага неабгрунтаванага росту заробкаў пры цяперашніх эканамічных умовах у сталіцы.
Кіраўнік гарвыканкаму заявіў, што некаторыя суб'екты гаспадараньня ўжо дасягнулі максімума па заробках і больш павялічваць іх нельга. Разам з тым ён пагадзіўся, што на галіновых прадпрыемствах прамысловасьці павінен адбывацца рост зарплатаў, аднак толькі пры продажы прадукцыі.
Паводле інфармацыі Менгарвыканкама, намінальны сярэднямесячны заробак ў траўні гэтага года склаў 6 млн. 305 тыс. рублёў, ці 726 долараў у эквіваленце.
Мінск-Навіны/вс