Прыгоннае права для выпускнікоў ВНУ хочуць павялічыць да 6 гадоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.07.2013 16:16
Анатоль Рубінаў лічыць, што гэтыя меры дапамогуць выратаваць ад выміраньня беларускую вёску.
Прыгоннае права для маладых спэцыялістаў хочуць павялічыць да 6 гадоў.
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў распавёў, пры якіх умовах можа быць павялічаны тэрмін працы маладога спэцыяліста.
Павелічэньне абавязковага тэрміну працы па разьмеркаваньні для бюджэтнікаў з двух да трох гадоў пакуль не разглядаецца, заявіў Анатоль Рубінаў.
А вось тэрмін працы маладога спэцыяліста, які скончыў навучальную ўстанову па мэтавым наборы й разьмяркоўваецца на вёску, "можа быць павялічаны да 6 гадоў". "Але з адной умовай: моладзі павінна прадастаўляцца жыльлё, адпаведны заробак і г.д., - цытуе словы Анатоля Рубінава агенцтва БелТА. “Няхай чалавек вернецца ў сваю вёску, ажэніцца, і калі ў яго тут будуць усе ўмовы для жыцьця, то, вядома, ён застанецца " – зазначыў Рубінаў.
Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што гэтыя меры дапамогуць выратаваць ад выміраньня беларускую вёску.
belaruspartisan/вс