Зачысткі перад «Славянскім базарам»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.07.2013 14:00
Актывістам апазыцыі пагражае прэвэнтыўнае затрыманьне перад «Славянскім базарам».
Так былы палітвязень Сяргей Каваленка пракамэнтаваў сайту charter97.org беспрэцэдэнтныя захады ўладаў па навядзеньні парадку ў Віцебску перад фэстывалем.
«На ўсе ранейшыя так званыя сьвяты ў мяне пад акном пастаянна дзяжурылі міліцыянты. Яны заставаліся нават на ноч, а днём хадзілі за мной па пятах. Потым мне вынесьлі другое парушэньне й з «хатняй хіміі» адправілі ў рэальную турму. Зараз яны пакуль што толькі сочаць, і нават начуюць у сваіх машынах каля дома. Іх ужо ведаюць усе суседзі. Я не выключаю, што мяне й іншых віцебскіх актывістаў апазыцыі могуць затрымаць перад фэстам, як улады гэта зрабілі са мной 25 сакавіка", - падкрэсьліў актывіст КХП-БНФ.
Апазыцыянэр адзначыў, што такім чынам горад «ачысьцяць» ня толькі ад бяздомных і дэбашыраў, але й ад грамадзкіх актывістаў.
Нагадаем, начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў паведаміў, што на час чарговага фэстывалю "Славянскі базар" бамжоў і дэбашыраў ізалююць, а колькасьць міліцыянтаў у абласным цэнтры павялічаць.
ав