У беларускіх гарадох няма беларускамоўных садкоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        01.07.2013 15:20
                    
                                 
                
                
                    У гарадах Гомельшчыны і Магілёўшчыны не засталося ніводнага беларускамоўнага садка. Найбольш дзетак выхоўваецца па-беларуску ў садках Гарадзеншчыны.
                
                
                    
                         Polskie Radio
Polskie Radio
                     
                
                
                
               
                
                         
Згодна з афіцыйнымі падлікамі, усяго кожнае дзявятае дзіця ў садках Беларусі выхоўваецца па-беларуску. За кошт чаго дасягаецца такая лічба? Статыстыку робяць вясковыя садкі.
Паводле падлікаў Белстату, у сельскіх населеных пунктах па-беларуску выхоўваецца 56,1% дзетак. Найбольшая іх лічба на Гарадзеншчыне – 77,6%, найменшая на Гомельшчыне – 38,7%.
Што тычыцца гарадзкіх садкоў, то па-беларуску выхоўваецца толькі 2,9% дзетак. І калі на Гарадзеншчыне паказнік дасягае 7,6% (і працягвае расьці), то на Гомельшчыне і Магілёўшчыне сытуацыя крытычная –  там няма ніводнага гарадзкога беларускамоўнага садка.
nn.by/эб