Logo Polskiego Radia
Print

У Мірскім замку адбываецца гістарычны фэст

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2013 10:32
III Міжнародны гістарычны фэстываль "Спадчына стагодзьдзяў" праходзіць 28-30 чэрвеня на тэрыторыі замкавага комплексу ў Міры.

/

Фэстываль, арганізаваны моладзевым грамадзкім аб'яднаньнем "Жывая гісторыя", сёлета сабраў больш чым 600 удзельнікаў гістарычных клюбаў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Летувы, Ізраіля, якія спэцыялізуюцца на рэканструкцыі гісторыі, жыцьця й побыту Эўропы XIV-XV стагодзьдзяў.

Гасьцям фэстывалю прапаноўваецца наведаць сярэднявечны кірмаш рамёстваў, на якім прадстаўленыя ганчарныя вырабы, амулеты й абярэгі, упрыгожэньні, цацачная зброя. Акрамя таго, на тэрыторыі кірмашу працуе кузьня, дзе майстры дэманструюць правераную стагодзьдзямі тэхніку апрацоўкі мэталу.

Кожны дзень "Спадчына стагодзьдзяў" будзе завяршацца агнявым шоу й канцэртам беларускіх этнакалектываў, сярод якіх легендарны "Стары Ольса" і гурт "Пава".

дг/БелаПан

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт