Logo Polskiego Radia
Print

Незалежная прэса нэрвуе ідэолягаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.06.2013 14:30
Апошні выпадак меў месца ў Барысаве.

/

Мясцовая незалежная газэта «Борисовские новости» пасьля васьмі гадоў перапынку была ўнесеная ў Мінскі абласны падпісны каталёг.

Аднак у паштовых аддзяленьнях Барысава раптам прыбралі інфармацыйныя плякаты выданьня ў разгар падпісной кампаніі. Зроблена гэта было з падачы ідэолягаў райвыканкама, паведамляе праваабарончы партал «Вясна96».

Прадстаўнікі газэты паведамляюць, што паштавікі патлумачылі сваё рашэньне тым, што плякат, які інфармаваў гараджан аб магчымасьці падпісацца на незалежнае выданьне, быў прыроўнены да рэклямнага. На Барысаўскім вузьле сувязі паведамілі і цану за разьмяшчэньне «рэклямы» - 37 500 рублёў.

Рэдакцыя была згодная заплаціць пазначаную суму за разьмяшчэньне кожнага з плякатаў. Аднак барысаўская пошта дамову заключаць адмовілася й адаслала рэдакцыю ў абласны вузел сувязі.Там таксама не далі адказу на пытаньне, якім чынам заключыць дамову. Вось і засталіся патэнцыйныя падпісанты без поўнай інфармацыі пра падпіску на «Борисовские новости».

Неафіцыйнай прычына забароны на разьмяшчэньне інфармацыйных плякатаў «БН», праваабаронцы называюць загад з ідэалягічнага аддзела Барысаўскага райвыканкама. Адзін з тутэйшых ідэолягаў наведаў паштовае аддзяленьне і... праявіў так званую «рэвалюцыйную пільнасьць

Паводле spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт