Алесь Краўцэвіч піша тысячастаронкавую гісторыю ВКЛ (відэа)
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
03.06.2013 08:23
Сёньня ў кнігарні трапіў першы том: «Ад гаспадарства да каралеўства» (1248-1341)”.
У кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248-1341)”. Першы том ахоплівае пэрыяд часу ад узьнікненьня дзяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені й Гедыміне.
Аўтар, доктар гістарычных навук, гарадзенец Алесь Краўцэвіч разглядае ВКЛ не проста як гісторыю беларускіх земляў, а як важны этап беларускай дзяржаўнасьці.
- Я адмовіўся ад традыцыйнага падыходу ў вывучэньні ВКЛ, уласьцівага беларускім гісторыкам як савецкай эпохі, так і часоў незалежнасьці. Для мяне Вялікае Княства – прадаўжальнік дзяржаўнасьці Полацкага, Тураўскага княстваў і адзін з важнейшых чыньнікаў нацыянальнага будаўніцтва. У гэтай кнізе гісторыя ВКЛ падаецца ў кантэксце агульнаэўрапейскай гісторыі, - кажа Алесь Краўцэвіч.
Фармальна гэтая праца – першая ў краіне навуковая сінтэза гісторыі ВКЛ. Усяго плянуецца выдаць некалькі тамоў.
дг
Неўзабаве на сайце “Польскага радыё” чытайце вялікую гутарку з Алесем Краўцэвічам.