Logo Polskiego Radia
Print

“Не гуляйце з дыктатарам!”

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.05.2013 16:12
Міжнародная фэдэрацыя хакея рызыкуе легітымізаваць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
http://belngo.infohttp://belngo.info

http://belngo.info
http://belngo.info


З адмысловай заяваю выступілі прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай кампаніі “Не гуляйце з дыктатарам!”

Заява сталася рэакцыяй на рашэньне Міжнароднай фэдэрацыі хакея (IIHF) аб тым, што Рэспубліка Беларусь будзе прымаць чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе.

“Мы, прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай кампаніі “Не гуляйце з дыктатарам!”, глыбока расчараваныя гэтым фактам. Дазваляючы Рэспубліцы Беларусь правядзеньне чэмпіянату 2014 года, Міжнародная фэдэрацыя хакея падтрымлівае і рызыкуе легітымізацыяй рэжыму, які з трывожнай тэндэнцыяй парушае правы беларускага народу,”- адзначаецца ў дакумэнце.

Падпісанты звароту падкрэсьліваюць, што ў лукашэнкаўскіх турмах у цяперашні час утрымліваюцца прынамсі 11 палітычных зьняволеных. Сярод іх кандыдат на Нобелеўскую прэмію міру і праваабаронца Алесь Бяляцкі, а таксама прадстаўнікі палітычнай апазыцыі.

Сваім рашэньнем Міжнародная фэдэрацыя хакея дапамагае беларускаму рэжыму ў выкарыстаньні чэмпіянату ў палітычных мэтах, што пярэчыць яе уласнай, шматкроць заяўленай пазыцыі не дазволіць буйным спартовым мерапрыемствам ператварыцца ў палітычны спэктакль, зазначана ў заяве міжнароднай праваабарончай кампаніі “Не гуляйце з дыктатарам!”

Падпісанты звароту:

Libereco – Партнэрства за правы чалавека (Нямеччына)

Östgruppen – Швэдзкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека (Швэцыя)

Нарвсскі хельсінкскі камітэт (Нарвэгія)

People in Need (Чэская Рэспубліка)

Правы чалавека ў Беларусі (Нямеччына)

Грамадзянская Беларусь (Чэская Рэспубліка)

spring96.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт