За год польскі экспарт у Беларусь вырас у два разы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.05.2013 12:24
У мінулым годзе польскі бок прадаў тавары вартасьцю 350 мільёнаў эўра.
Нягледзячы на дрэнныя палітычныя стасункі Польшчы й Беларусі, у мінулым годзе польскі бок прадаў тавары вартасьцю 1 мільярд 400 мільёнаў злотых (350 мільёнаў эўра). Гэта амаль на 100% больш, чым годам раней.
Экспартаваць у Беларусь сельскагаспадарчых вытворцаў заахвочваў у Любліне дарадчык амбасады Польшчы ў Менску Веслаў Пакладэк.
Ён казаў, што палітыка й зьвязаўская мяжа ў нязначнай ступені ўплываюць на гандлёвыя кантакты.
В. Пакладэк: Гэта мае невялікі ўплыў, у межах 5-10%. Але прадпрымальнікі вельмі апэратыўныя людзі. Амбасада разумее патрэбы, разумее, што без кантактаў няма бізнэсу, таму й дапамагае. Дапамагае беларусам сустракацца з польскімі прадпрымальнікамі. Таму ў пэўным сэнсе праблема вырашана.
Пры дапамозе амбасады ў Менску ўзьнікла Згуртаваньне польскага бізнэсу, якое стымулюе кантакты й дапамагае фірмам, якія ўваходзяць на беларускі рынак.
ав