ЭЗ падтрымае «Зялёную» эканоміку ў Беларусі»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        14.05.2013 15:34
                    
                                 
                
                
                    ЭЗ выдзеліць 12 млн эўра на праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Зялёная» эканоміка ў Беларусі». 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі 17 траўня адбудзецца ўрачыстае падпісаньне пагадненьня паміж беларускім урадам і Эўрапейскім Зьвязам аб фінансаваньні праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Зялёная» эканоміка ў Беларусі».
Як паведамляе прэс-служба Мінпрыроды, дамова дапаможа прыцягнуць у краіну фінансавую дапамогу ЭЗ у 12 млн эўра на вызначэньне і распрацоўку асноўных мэханізмаў разьвіцьця «зялёнай» эканомікі, удасканальваньне інстытуцыянальнай і заканадаўчай базы краіны ды пашырэньне міжнароднага супрацоўніцтва па перадачы ведаў і досьведу ў гэтай галіне, а таксама на выкананьне малых «зялёных» ініцыятыў і міні-праектаў.
У Беларусі плянуецца таксама рэалізаваць пілётны праект па будаўніцтве і ўводзе ў дзеяньне ветравой устаноўкі, якая дапаможа вызначыць эфэктыўнасць выкарыстаньня ветравой энэргіі ў краіне.
БелаПАН/эб