400 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны жывуць у дамах-інтэрнатах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.05.2013 17:00
                    
                                 
                
                
                    Агулам у Беларусі 25 тысяч вэтэранаў Другой сусьветнай вайны.
                
                
                
                
               
                
                         
 
FOTO: belta.by
У Беларусі амаль 400 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны жывуць у дамах-інтэрнатах, - паведамляе БелТА.
У краіне створана сетка стацыянарных установаў сацыяльнага абслугоўваньня, у якой 70 дамоў-інтэрнатаў для састарэлых людзей і для інвалідаў.
Агулам у іх жыве 16 тысяч чалавек, у тым ліку 400 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны й грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Гэта няшмат, паколькі агулам у Беларусі 25 тысяч вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. 1200 зь прайшлі курс санаторна-курортнага лячэньня й аздараўленьня.
Лепшай у Беларусі стацыянарнай установай сацыяльнага абслугоўваньня лічыцца "Рэспубліканскі інтэрнат вэтэранаў вайны й працы" на 180 месцаў у Ждановічах. У мінулым годзе ў інтэрнаце адкрыты лячэбна-аздараўленчы корпус з басэйнам, саўнай, сучасным абсталяваньнем для лячэньня й рэабілітацыі.
яс/БелТА