Дняпро перавысіў небясьпечную адзнаку каля Лоева
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        27.04.2013 12:00
                    
                                 
                
                
                    За мінулыя суткі ўзровень вады на дадзеным участку падняўся на 43 см, пераадолеўшы крытычную адзнаку.
                
                
                
                
               
                
                         
 
Wikipedia
  Дняпро перавысіў небясьпечную адзнаку ў горадзе Лоева на 6 см, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Гомельскім абласным цэнтры па гідрамэтэаралёгіі й маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.
За мінулыя суткі ўзровень вады на дадзеным участку падняўся на 43 см, пераадолеўшы крытычную адзнаку, пры якой пачынаецца падтапленьне тэрыторый. Аднак сытуацыя ў раёне й горадзе застаецца стабільнай дзякуючы таму, што населеныя пункты знаходзяцца на ўзнёслых месцах. Выпадкі падтапленьня жылых дамоў тут ня выяўлены.
Тым часам Дняпро наблізіўся да небясьпечнай адзнакі ў Рэчыцы. Таксама рака Бярэзіна знаходзіцца ў некалькіх сантымэтрах ад крытычнага ўзроўню каля Сьветлагорска. За мінулыя суткі тут зарэгістраваныя факты падтапленьня жылых тэрыторый. Аднак інтэнсыўнасьць ўздыму рэк на гэтых участках невялікая, адзначылі спэцыялісты.
Працягваецца рост і на рацэ Сож. На дадзены момант яна амаль на 1,5 м перавышае небясьпечны ўзровень. Пры гэтым інтэнсыўнасьць ўздыму прыкметна зьніжаецца. Так, за мінулыя суткі рака прырасла на 9 см супраць 18 см, якія былі зарэгістраваныя напярэдадні. Па прагнозах спэцыялістаў, у бліжэйшыя 2-3 дня сытуацыя на Сожы павінна нармалізавацца цалкам.
Астатнія рэкі рэгіёну трывогі ўжо не выклікаюць. Зьніжэньне ўзроўню вады цяпер адзначаецца на Прыпяці й большасьці яе прытоках, іншых рэках вобласьці.
БелТА/ав