Logo Polskiego Radia
Print

Новая літаратурная прэмія за турэмныя творы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2013 13:15
Пераможца будзе ўганараваны дыплёмам і атрымае грашовую ўзнагароду.

Беларускі ПЭН-Цэнтр і Радыё Свабода засноўваюць прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, неабмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя й мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зьняволеньні й дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

Журы вызначае пераможцу й абвяшчае вынікі 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Пераможца будзе ўганараваны дыплёмам і атрымае грашовую ўзнагароду, а яго твор прагучыць у эфіры Радыё Свабода й будзе апублікаваны.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, усё ж яны спадзяюцца, што прэмія як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

svaboda. org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт