Logo Polskiego Radia
Print

Грашовыя пераводы з Расеі вырасьлі ў 1,5 разу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2013 09:00
Паводле Цэнтрабанка РФ, у 2012 годзе беларусы перавялі на радзіму 843 млн. даляраў.

/

Аб'ём асабістых грашовых пераводаў з Расеі ў Беларусь у 2012 годзе склаў 843 млн. даляраў ЗША, то бок павялічыўшыся на 51,6% у параўнаньні з 2011 годам (556 млн. даляраў). Пра гэта сьведчаць зьвесткі Цэнтрабанка РФ.

Лідарам па аб'ёме пераведзеных з РФ сродкаў у 2012 годзе стаў Узбэкістан - 6 млрд. 241 млн. даляраў (на 30,1% больш, чым у 2011 годзе), далей ідуць Украіна — 3 млрд. 397 млн. (на 11,5% больш), Таджыкістан - 3 млрд. 125 млн. даляраў (на 15,5% больш).

Усяго аб'ём асабістых пераводаў з Расеі ў краіны СНД у 2012 годзе дасягнуў 20,110 млрд. даляраў ЗША, што на 21,7% больш за паказчык мінулага года.

Гэта грошы, якія пераводзяць сем'ям на радзіму гастарбайтэры. Колькасьць грашовых пераводаў ад беларусаў у пераводзе на колькасьць насельніцтва параўналася з украінскім паказчыкам.

nn.by/БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт