Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржінспэкцыя ўзмацняе кантроль

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.04.2013 16:20
Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага й расьліннага сьвету закупіла прыборы відэаназіраньня й відэафіксацыі, у тым ліку начныя.
pixabay.com

Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага й расьліннага сьвету пры прэзыдэнце закупіла прыборы відэаназіраньня й відэафіксацыі, у тым ліку начныя. Акрамя таго, будзе выкарыстоўвацца авіяцыя розных ведамстваў ды беспілотныя лятальныя апараты для кантролю за адловам рыбы ў нераст. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі распавялі прадстаўнікі інспэкцыі.
З 1 красавіка па 30 траўня аматарскае рыбалоўства можа ажыцьцяўляцца толькі ў сьветлы час сутак зь берага адной вудой з адным кручком або адным сьпінінгам. Забараняецца выкарыстаньне людзьмі ў рыбалоўных угодзьдзях маламерных плавучых адзінак і адзінак з рухавікамі.
Дзяржаўнай інспэкцыяй будзе ўзмоцнены кантроль за дзейнасьцю арандатараў і карыстальнікаў рыбалоўных угодзьдзяў, якім забаронены прамысловы вылаў вугра ў пэрыяд забароны на вылаў рыбы.
Акрамя таго, ДАІ будзе правяраць машыны, а падатковая - месцы незаконнага гандлю сеткаматэрыялаў ды сьвежай азёрна-рачной рыбай.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт