Гарадзенцы раскупілі "Архэ"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.03.2013 14:07
Усе часопісы «Архэ-Пачатак», якія прадаваліся ў гарадзенскай краме канфіскаваных тавараў, прададзеныя.
Усе часопісы «Архэ-Пачатак», а таксама выдадзеныя рэдакцыяй кнігі, якія прадаваліся ў гарадзенскай краме канфіскаваных тавараў, прададзеныя.
Пра гэта паведамілі на старонцы ў Фэйсбуку кніжнай сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». У краме канфіскату было каля 200 асобнікаў часопіса, прадаваліся яны па 14 900 рублёў. Выданьні былі канфіскаваныя ў тагачаснага галоўнага рэдактара «Архэ» Валера Булгакава ў Горадні 14 верасьня мінулага года.
радыё свабода/вс