Полудня пасадзілі на 3,5 гады
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.03.2013 17:02
Экс-намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень асуджаны на 3,5 гады пазбаўленьня свабоды.
Экс-намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень асуджаны на 3,5 гады пазбаўленьня свабоды. Яго судзіла Ваенная калегія Вярхоўнага суда ў закрытым рэжыме. Былы віцэ-міністар быў арыштаваны 8 сьнежня 2011 года.
Полудня прызналі вінаватым у злоўжываньні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама перавышэньні ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча. Суд апраўдаў Полудня ў атрыманьні хабару (100 л дызпаліва) і перавышэньні ўлады ці службовых паўнамоцтваў з карысьлівай ці іншай асабістай зацікаўленасьці.
Падчас абвяшчэньня прысуду ў зале знаходзілася жонка Полудня, некалькі сваякоў і журналісты. Да пачатку паседжаньня на кароткі час яму дазволілі пабачыцца зь непаўнагадовым сынам.
Паводле рашэньня суда ў прыбытак дзяржавы з Полудня будзе спагнана каля 9,5 мільёнаў рублёў.
БелаПАН/эўрарадыё/вс