Беларусь госьціць сэрбскага прэзыдэнта
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        12.03.2013 14:44
                    
                                 
                
                
                    Пачаўся афіцыйны візыт у Беларусь прэзыдэнта Сэрбіі Таміслава Ніколіча.
                
                
                    
                         Flickr/jer1961
Flickr/jer1961
                     
                
                
                
               
                
                          
 У праграме візыту сустрэча зь беларускім вышэйшым кіраўніцтвам.
12-га сакавіка адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі з сэрбскім прэзыдэнтам у вузкім ды пашыраным складах. Бакі абмеркавалі ўвесь спэктар беларуска-сэрбскіх адносінаў, уключна з гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам, і ўзаемадзеяньні на міжнароднай арэне.
Беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што бакі не пачынаюць, а парцягваюць адносіны. «Сёньня ў нас ёсьць палітычная воля. Таму мы не пачынаем, а працягваем будаваць тое, што было пачатае», - заявіў Лукашэнка.
Па выніках сустрэчы бакі падпісалі сумесную заяву Беларусі й Сэрбіі аб намеры пашырыць узаемадзеяньне ў АБСЭ ды ААН. У мэтах забесьпячэньня раўнапраўнага й збалянсаванага дыялёгу па пытаньнях бясьпекі й супрацоўніцтва.
На другі дзень візыту заплянаваныя сустрэчы сэрбскай дэлегацыі зь бізнэс - коламі Беларусі, наведваньне розных аб'ектаў і прадпрыемстваў у Менску.
Паводле Белта