Logo Polskiego Radia
Print

Няма спакою й пасьля сьмерці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.03.2013 15:41
Рамана Вайніцкага, забітага беларускага дзеяча ў Летуве, не далі пахаваць спакойна.

/

На пахаваньні беларускага дзеяча Летувы Рамана Вайніцкага невядомыя пагражалі журналістам беларускіх незалежных СМІ. На цырымоніі сабралося каля сотні чалавек, у тым ліку беларускія дыпляматы ў Летуве. Рамана Вайніцкага згадвалі як дзеяча, які стараўся памірыць беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

На пахаваньні расейскамоўныя мужчыны, якія не прадставіліся, перашкаджалі ў працы журналістаў тэлеканалу “Белсат” і радыё “Свабода”, пагражалі ім. Тлумачылі, што выступаюць быццам бы ад імя сям’і, але сын забітага прасіў толькі не рабіць здымкаў у залі. Журналісты пазванілі ў паліцыю, пасьля чаго невядомыя зьбеглі.

Раман Вайніцкі быў намесьнікам дырэктара Віленскай беларускай гімназіі. 6 сакавіка яго забілі невядомыя злачынцы. Раней ён неаднойчы атрымліваў пагрозы ў свой адрас. Пахаваньне адбылося ў суботу ў Вільні.

Свабода/нг

на здымку Вайніцкі з правага боку

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт