Logo Polskiego Radia
Print

БНР ушануюць фотаздымкамі, анэкдотамі й дыктоўкай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2013 12:52
Між іншым, пра гэткія элемэнты інфармацыйнай кампаніі заяўляюць чальцы аргкамітэта.
Фота: charter97.org

Фота:
Фота: charter97.org

Аргкамітэт па сьвяткаваньні 95-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае конкурс патрыятычных фотаздымкаў і анэкдотаў. Падчас урачыстага сходу 24 сакавіка плянуецца таксама напісаць дыктоўку – „Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.

На круглым стале з нагоды падрыхтоўкі да юбілею БНР сябры аргкамітэту прэзэнтавалі банэр сёлетняга сьвяткаваньня, які будзе разьмешчаны на інтэрнэт-старонках палітычных партыяў і рухаў. Ён стане адной з частак інфармацыйнай кампаніі разам з улёткамі й налепкамі, распрацаванымі мастацкай суполкай „Пагоня”.

Іншым элемэнтам інфармацыйнай падрыхтоўкі маюць стаць творчыя конкурсы, якія будуць абвешчаныя праз сацыяльныя сеткі. Гэта конкурс патрыятычных фотаздымкаў зь дзецьмі й конкурс анэкдотаў пра БНР. Чальцы аргкамітэта зазначаюць, што будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць прызы.

Нагадваем, на заяўку аб правядзеньні ўрачыстага сходу 24 сакавіка ў Палацы культуры трактарнага заводу адміністрацыя палаца адказала адмоваю, спаслаўшыся на занятасьць залі паседжаньняў у гэты дзень. Цяпер аргкамітэт шукае новыя магчымасьці, каб правесьці сход. У прыватнасьці, мяркуе зьвярнуцца ў Палац мастацтваў і Палац рэспублікі.

У сваю чаргу згоду на правядзеньне круглага стала на тэму ідэалаў БНР і незалежнай Беларусі дала рэдакцыя газэты „Новы час”, і ён адбудзецца ўжо 12 сакавіка.

Шэсьце вуліцамі Менску й мітынг на плошчы Бангалор у гонар 95-х угодкаў БНР заплянаваныя на 24 сакавіка. На заяўку арганізатараў аб правядзеньні акцыі Менгарвыканкам яшчэ не адказаў.

svaboda.org/аз

БНР ушануюць фатаздымкамі, анэкдотамі й дыктоўкай

Між іншым, пра гэткія элемэнты інфармацыйнай кампаніі заяўляюць чальцы аргкамітэта.

Аргкамітэт па сьвяткаваньні 95-х угодкаў стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае конкурс патрыятычных фатаздымкаў і анэкдотаў. Падчас урачыстага сходу 24 сакавіка плянуецца таксама напісаць дыктоўку – „Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.

На круглым стале з нагоды падрыхтоўкі да юбілею БНР сябры аргкамітэту прэзэнтавалі банэр сёлетняга сьвяткаваньня, які будзе разьмешчаны на інтэрнэт-старонках палітычных партыяў і рухаў. Ён стане адной з частак інфармацыйнай кампаніі разам з улёткамі й налепкамі, распрацаванымі мастацкай суполкай „Пагоня”.

Іншым элемантам інфармацыйнай падрыхтоўкі маюць стаць творчыя конкурсы, якія будуць абвешчаныя праз сацыяльныя сеткі. Гэта конкурс патрыятычных фатаздымкаў зь дзецьмі й конкурс анэкдотаў пра БНР. Чальцы аргкамітэта зазначаюць, што будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць прызы.

Нагадваем, на заяўку аб правядзеньні ўрачыстага сходу 24 сакавіка ў Палацы культуры трактарнага заводу адміністрацыя палаца адказала адмоваю, спаслаўшыся на занятасьць залі паседжаньняў у гэты дзень. Цяпер аргкамітэт шукае новыя магчымасьці, каб правесьці сход. У прыватнасьці, мяркуе зьвярнуцца ў Палац мастацтваў і Палац рэспублікі.

У сваю чаргу згоду на правядзеньне круглага стала на тэму ідэалаў БНР і незалежнай Беларусі дала рэдакцыя газэты „Новы час”, і ён адбудзецца ўжо 12 сакавіка.

Шэсьце вуліцамі Менску й мітынг на плошчы Бангалор у гонар 95-х угодкаў БНР заплянаваныя на 24 сакавіка. На заяўку арганізатараў аб правядзеньні акцыі Менгарвыканкам яшчэ не адказаў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт