Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь пастаўляла зброю ў Судан

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.03.2013 13:30
Беларусь разам з Расеяй пастаўляла зброю у Судан у абыход эмбарга ААН.
Int

Пра гэта паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на экспэртаў ААН.

Ідзецца пра пастаўкі 80-мілімэтровых некіраваных ракет «С-8», штурмавікоў «Су-25»"і транспартна-баявых верталётаў «Ми-24». Гэтая тэхніка была перададзена ВПС Судану ў 2008-годзе. З 2005-га году ААН забараніла любыя пастаўкі зброі ў гэтую краіну.

Пастаўленая Беларусьсю тэхніка выкарыстоўвалася ўладамі Судану для абстрэлу паўстанцаў у Дарфуры. Паводле дадзеных ААН, населеныя пункты на поўжні краіны цягам некалькі дзён абстрэльваліся з вэрталётаў і штурмавікоў, а потым туды ўваходзілі вайскоўцы. Ахвярамі гэтым апэрацый часта былі мірныя жыхары.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт