"Дыялёг аб мадэрнізацыі Беларусі" абмеркаваны ў Брусэлі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
21.02.2013 13:20
Эўракамісар Фюле спадзяецца, што афіцыйны Менск далучыцца да ініцыятывы "Дыялёг аб мадэрнізацыі Беларусі".
Источник: fakty.interia.pl
Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле спадзяецца, што афіцыйны Менск возьме актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы "Дыялёг аб мадэрнізацыі Беларусі". Пра гэта ён заявіў у Брусэлі на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці — каардынатарамі ініцыятывы.
Як паведамляе прэс-служба Фюле, на сустрэчы абмяркоўваліся прыярытэты мадэрнізацыі Беларусі і шляхі іх дасягненьня, а таксама ўмовы працы няўрадавых арганізацый у краіне.
Фюле "ўзяў пад увагу" прапановы ўдзельнікаў сустрэчы, якія датычацца судовай, сацыяльнай і эканамічнай рэформ.
Ён таксама падкрэсьліў важнасьць падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі як аднаго з прыярытэтаў ЭЗ. "Дыялёг аб мадэрнізацыі зьяўляецца вельмі добрым прыкладам, які паказвае, што грамадзянская супольнасьць гатовая зрабіць важны ўнёсак у мадэрнізацыю краіны, — адзначыў Фюле. — Я спадзяюся, што беларускія ўлады заўважаць гэтую гатоўнасьць і зробяць свой ўнёсак у гэты дыялёг. Я лічу, што гэта важны інструмэнт для падрыхтоўкі неабходных рэформ па мадэрнізацыі краіны".
БелаПАН/эб