Збор подпісаў за беларускую мову для Android
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        19.02.2013 15:25
                    
                                 
                
                
                    Пэтыцыю на рэсурсе change.org да гэтага часу падпісалі каля 1200 чалавек. 
                
                
                
                
               
                
                         
Пэтыцыю да карпарацыі Google ініцыяваў Анатоль Таранаў.
У пэтыцыі ўтрымліваецца пажаданьне, каб мабільная апэрацыйная сыстэма Android падтрымлівала беларускую мову. Таранаў таксама адзначае, што цяпер ва ўсіх Android-прыладах для Беларусі паказаная расейская мова. Але многія хочуць бачыць у Android паўнавартасную беларускую мову.
Пэтыцыю на рэсурсе change.org да 13-ае гадзіны 19 лютага падпісалі каля 500 чалавек. Калі яе падпішуць 10 тысяч, яна будзе адпраўленая ў карпарацыю Google.
«Еўрарадыё»/ charter97.org/ эб