Апазыцыя рыхтуецца да Дня Волі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.02.2013 07:57
Партыя БНФ і Рух «За свабоду» ініцыявалі стварэньне аргкамітэту па адзначэньні Дня Волі.
Источник: niezalezna.pl
Сёньня адбудзецца першае паседжаньне.
Першае паседжаньне аргкамітэту па адзначэньні 95-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў панядзелак 11 лютага а 17-й гадзіне на сядзібе Партыі БНФ па адрасе: вул.Чарнышэўскага, 3-39.
Сёлета ініцыятарамі правядзеньня акцыі 25 сакавіка выступаюць дзьве арганізацыі: Партыя БНФ і Рух «За свабоду». Яны запрашаюць далучацца да аргкамітэту ўсіх зацікаўленых палітычных суб'ектаў, грамадзкія арганізацыі й грамадзкіх лідараў, якія падзяляюць нацыянальна-дэмакратычныя каштоўнасьці ды імкнуцца годна адзначыць Дзень Волі.
юл