Андрэйчанка наведвае Камбоджу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.02.2013 13:40
У Камбоджы плянуецца падпісаньне некалькіх пагадненьняў.
Парлямэнцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 10–13 лютага будзе знаходзіцца зь афіцыйным візытам у Камбоджы, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парлямэнта.
Беларускую парлямэнцкую дэлегацыю будуць суправаджаць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня й дзелавых колаў. Падчас візыту пройдуць сустрэчы прадстаўнікоў Беларусі ў шэрагу камбаджыйскіх міністэрстваў і арганізацый.
У Камбоджы плянуецца падпісаньне некалькіх пагадненьняў, у тым ліку аб супрацоўніцтве паміж палатай прадстаўнікоў Беларусі й Нацыянальнай асамблеяй парлямэнта Камбоджы
belapan.com/аз