Logo Polskiego Radia
Print

Міхалок і Вольскі - "Брэнд-пэрсоны" года

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2013 15:29
Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі - уладальнікі тытулу «Брэнд-пэрсона 2012 года» прафэсійнага конкурсу «Брэнд года».
foto: nn.by

Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок і фронтмэн «Крамбамбулі» Лявон Вольскі – музыканты з гэтак званага “чорнага сьпіса” - апынуліся сярод уладальнікаў тытулу «Брэнд-пэрсона 2012 года» прафэсійнага конкурсу «Брэнд года». Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў прайшла ўчора ў Нацыянальнай бібліятэцы. «Ніякіх „чорных сьпісаў“ я ня бачыў, але праблемы ведаю. Гэтым рашэньнем мы паказваем, што ў журы „Брэнда года“ няма цэнзуры, што тут нічога ня куплена, а чальцы журы — гэта незалежныя людзі, у якіх ёсьць сваё меркаваньне», - заявіў выканаўчы дырэктар рэклямнага агенцтва Smart Group Ogilvy Belarus Аляксандр Кулінковіч, які абяцаў перадаць узнагароды Міхалку й Вольскаму й прасіў журналістаў ня блытаць яго з салістам гурту “Neuro Dubel”. У ліку пераможцаў намінацыі «Брэнд-персона» таксама ёсьць, у прыватнасьці, гендырэктар «Мілавіцы» Дзьмітрый Дзічкоўскі, спартоўцы Максім Мірны й Вікторыя Азаранка, артысты Анатоль Ярмоленка, Ларыса Грыбалёва, Уладзімір Пугач, Ядзьвіга Паплаўская й Аляксандар Ціхановіч. У спажывецкай намінацыі налічваецца больш за ўсё пераможцаў — за сорак. Сярод іх «Элема» (верхняе жаночае адзеньне), «Сьвітанак» (дзіцячае адзеньне), «Марка» (абутак), Adidas (спартыўнае адзеньне), «Савушкін прадукт» (малочныя прадукты), «Мінск Крышталь» (гарэлка), «Беліта» (касьметыка), «Атлант» (халадзільнікі і пральныя машыны) і інш.

БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт