Міхалок і Вольскі - намінанты "Брэнд-пэрсоны"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.01.2013 15:01
                    
                                 
                
                
                    Журы конкурсу нечакана пашырыла сьпіс намінаваных на “Брэнд-пэрсону году”. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         За дзень да абвяшчэньня вынікаў штогадовага конкурсу “Брэнд году” прафэсійнае журы раптоўна пашырыла сьпіс намінантаў на “Брэнд-пэрсону 2012”. Да вылучаных раней эстрадных артыстаў (Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская ды Аляксандар Ціхановіч) і знакамітых спартоўцаў (Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Герасіменя) дадаліся пісьменьнік Андрэй Жвалеўскі, лідар гурта J:Морс Уладзімер Пугач, лідар “Ляписа Трубецкого” Сяргей Міхалок ды франтмэн “Крамбамбулі” Лявон Вольскі. 
"Брэнд-пэрсона" — галоўная намінацыя конкурса "Брэнд году". У сьпісе леташніх намінантаў на сайце конкурса "Брэнд-пэрсоны" пералічаныя першымі. 
Пераможцы будуць абвешчаныя 25 студзеня падчас заключнай цырымоніі конкурсу “Брэнд году 2012”, якая пачнецца вечарам у Нацыянальнай бібліятэцы. 
эўрарадыё/вс