Logo Polskiego Radia
Print

Адміністрацыйная справа супраць праваабаронцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2012 16:30
Гарадзенская міліцыя пачала адміністрацыйную справу супраць Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Ўладзіміра Хільмановіча.

/

Супраць гарадзенскіх праваабаронцаў распачатая адміністрацыйная справа
Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава і Ўладзіміра Хільмановіча сёньня выклікалі ў Ленінскі РАУС горада, каб узяць тлумачэньні наконт іх удзелу ў акцыі, прысьвечанай чарговым угодкам прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека 10 сьнежня.

Як высьветлілася, міліцыя пачала адміністрацыйную справу супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Ўладзіміра Хільмановіча. Нагодай для гэтага стаў факт разьмяшчэньня ў інтэрнэце на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” фотаздымка з 10 сьнежня. У дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека трох гарадзенскіх праваабаронцаў сфатаграфаваліся ў знак салідарнасьці са зьняволеным Алесем Бяляцкім. У гэты ж дзень раздаваліся таксама кніжачкі з тэкстам дэклярацыі правоў чалавека.

Сёньня ў міліцыі былі складзены пратаколы апытаньня Віктара Сазонава і Ўладзіміра Хільмановіча.

Раман Юргель быў у ад’ездзе й будзе выкліканы ў міліцыю ў бліжэйшыя дні.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт