Logo Polskiego Radia
Print

Прадаецца "Забудова"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.12.2012 16:09
Менскія абласныя ўлады прадаюць долю ў адным з важнейшых прадпрыемстваў.
Фота: zastupnik.orgФота: zastupnik.org

Менскія абласныя ўлады прадаюць адно з важнейшых прадпрыемстваў - 38,6% долі вобласьці ў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Забудова». Аўкцыён адбудзецца 27 сьнежня. Пачатковы кошт гэтага самага каштоўнага з прапанаваных ў 2012 годзе вобласьцю прыватызацыйных лотаў складае 121,3 млрд. рублёў. Гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна. Агульная доля дзяржавы ў ім на пачатку 2012 года складала 62,52%, у тым ліку 19,99% — у рэспубліканскай уласнасьці. У структуру холдынгу, які вядзе сваю гісторыю з 1990 года, уваходзяць завод будаўнічых канструкцый (будматэрыялы зь ячэйкавага й цяжкага бэтона), дрэваапрацоўчы завод (дзьвярныя блёкі), завод дахавай чарапіцы, завод будматэрыялаў (сухія сумесі) і кар’ер. Холдынг мае ўласную дыстрыбуцыйную кампанію для беларускага рынку, гандлёвую кампанію, якая працуе ў Расеі, сельскагаспадарчую вытворчасьць у Маладзечанскім раёне, рыбную гаспадарку ў Вілейскім раёне й будаўнічую кампанію. Акрамя «Забудовы» цягам сьнежня абласныя ўлады паспрабуюць прадаць яшчэ тры актывы. На аўкцыён выстаўлены 45% акцый ААТ «Мэблевы камбінат «Усход». У рамках конкурсу прадаюцца таксама тры камунальныя прадпрыемствы — у Жодзіне, Крупках і Барысаве.

ежедневник/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт