“Сапраўдныя сымбалі – у кожны дом!”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.11.2012 15:46
                    
                                 
                
                
                    Дзеля атрыманьня шэўрона зь гербам “Пагоня” неабходна напісаць артыкул на сацыяльную, актуальную тэму.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Гомельская ініцыятыва “Наша альтэрнатыва” праводзіць конкурс “Сапраўдныя сымбалі – у кожны дом!”. Сэнс кампаніі – у разьвіцьці самасьвядомасьці, павышэньні сацыяльнай актыўнасьці жыхароў гораду, асабліва моладзі. Дзеля атрыманьня шэўрона зь гербам “Пагоня” неабходна напісаць артыкул на сацыяльную, актуальную тэму.
Мэта конкурсу ў тым, каб прыцягнуць да ініцыятвы новых людзей, каб людзі ведалі свае нацыянальныя сымбалі, шанавалі іх і ганарыліся імі – адзначыў актывіст ініцыятывы Канстанцін Жукоўскі.
БелаПАН/нг