Logo Polskiego Radia
Print

Новая хваля дактыляскапіі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.11.2012 16:26
Асобы, якія не прайшлі працэдуру, могуць ня выехаць за мяжу.

/

Па інфармацыі сайта Хартыі’97, у Беларусі пачалася новая хваля татальнай дактыляскапіі. 19 лістапада ў ГАУС Баранавічаў паступіла распараджэньні з вышэйшых структур аб неабходнасьці ў самыя кароткія тэрміны прымусова зьняць адбіткі пальцаў з асобаў, якія раней не прайшлі дадзеную працэдуру па розных прычынах. Той, хто раней адмовіўся ад праходжаньня дактыляскапіі, будзе пры паўторнай адмове прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.

Калі грамадзянін хутка ня здасьць адбіткі пальцаў, пажадана да канца тыдня, яго выклічуць у міліцыю або падвергнуць прымусоваму прываду. Асобы, якія не прайшлі працэдуру, сутыкнуцца з праблемамі пры перасячэньні мяжы – аж да забароны на выезд, - адзначылі ў баранавіцкай міліцыі.

Charter’97

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт