Таямнічы выбух
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        07.11.2012 14:27
                    
                                 
                
                
                    У нядзелю каля польскай мяжы выбухнула каля 1 кг. тратылу.
                
                
                    
                         Белорусско-польское пограничьеИсточник: wprost.pl
Белорусско-польское пограничьеИсточник: wprost.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, якое выклікала дэтанацыю каля польска-беларускай мяжы, складала ня больш за 1 кіляграм у тратылавым эквіваленце. Нагадаем, інфармацыя пра выбух непадалёк ад мяжы паявілася 5 лістапада. Інцыдэнт быў зьвязаны быццам бы зь незаконным перасячэньнем мяжы групай нелегалаў.
Беларускае КДБ вядзе дзеяньні, ськіраваныя на выкрыцьцё аўтараў і прычыну выбуху. Як стала вядома пасьля апытаньня мясцовых жыхароў, выбух меў месца каля 21 гадзіны ў нядзелю. На месцы былі знойдзеныя фрагмэнты электрычных правадоў і платаў. Вайскоўцы Гарадзенскай памежнай групы, якія прыбылі на месца амаль адразу пасьля выбуху, знайшлі сьляды, якія вялі ў напрамку польскай мяжы. Пра парушэньне мяжы яны паведамілі польскім пагранічнікам, якія затрымалі сем нелегалаў – грамадзян Віетнаму й Афганістану.
Tut.by/нг