Logo Polskiego Radia
Print

Спэцслужбы арыштавалі кнігі Булгакава

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2012 14:12
У рэдактара „Архэ” сканфіскавалі больш за 5000 кніг. Булгакаў не выключае завядзеньня супраць яго крымінальнай справы.

Фота:
Фота: budzma.org

Валер Булгакаў паведаміў СМІ, што 2 кастрычніка былі сканфіскаваны больш за 5000 асобнікаў кніг з ягонай калекцыі. Яны захоўваліся ў вёсцы Юркавічы Лагойскага раёна. Усе кнігі беларускамоўныя.
Булгакаў паведаміў таксама, што ад 21 верасьня супрацоўнікі Дэпартамэнта фінансавых расьсьседаваньняў (ДФР) правяраюць друкарню ў Менску, дзе друкуецца «Архэ».

У гаспадарчым судзе прадстаўнік Кастрычніцкай падатковай інспэкцыі Горадні патлумачыў, што Булгакаў прадаваў кнігі, але ня меў рэгістрацыі прадпрымальніка й не выдаваў чэкі або талоны.
Падаткоўцы ацанілі па 35 тысяч рублёў за асобнік. Калі памножыць на 5000 атрымліваецца сума, якая выходзіць за тысячу базавых велічыня."Гэта ўжо крымінальны артыкул», — сказаў Булгакаў у інтэрв’ю радыё «Свабода».

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт