Лукашэнка: Віцебск лепшы за Парыж!
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.07.2012 10:33
                    
                                 
                
                
                    Пераконваў кіраўнік Беларусі падчас урачыстага адкрыцьця „Славянскага базару” ў Віцебску.
                
                
                    
                         fot. belarus.by
fot. belarus.by
                     
                
                
                
               
                
                         
 
fot. belarus.by
  У Віцебску адкрыўся XXI Міжнародны фэстываль мастацтваў „Славянскі базар”.
У ацэнцы Аляксандра Лукашэнкі, які ўдзельнічаў у адкрыцьці, віцебскае мерапрыемства стала „адным зь зерняў, зь якіх прарастае эўразійская інтэграцыя”.
Лідар Беларусі параўнаў „Славянскі базар у Віцебску” зь лёнданскай Алімпіядай, назваўшы беларускі фэстваль астраўком вальнадумства.
„Алімпіяда вельмі адстае ад нашага „Базару“. Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем”. Славянскі базар - „гэта астравок вальнадумства, незалежнасьці, і ў нашага „Славянскага базару“ шмат чаму можна павучыцца”, - адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі выказаўся й пра тое, што ў пачатку мінулага стагодзьдзя горад на Дзьвіне трапна назвалі беларускім Парыжам.
Паводле яго, менавіта Віцебск сфармаваў непаўторны характар „Славянскага базару”, зрабіўшы яго галоўнымі рысамі шчырасьць, адкрытасьць, інтэлігентнасьць і імкненьне адстойваць эстэтычныя ідэалы.
„Вось тут Парыж ад Віцебска ў гэтым адстае”, - дадаў Аляксандар Лукашэнка. 
БелТА/nn.by/аз