Азаранка падарыла Лукашэнку ракетку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.07.2012 09:28
„Галоўнае, падачы адбівай!” - параіў тэнісістцы лідар беларускай дзяржавы.
belta.by
belta.by
10 ліпеня Аляксандар Лукашэнка ўручыў Вікторыі Азаранцы ордэн Айчыны 3-й ступені за спартыўныя заслугі. Пры нагодзе, лідар беларускай дзяржавы даў Вікторыі некалькі карысных парадаў.
„Галоўнае табе не прайграваць першы сэт і навучыцца адбіваць моцныя падачы”, - сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу, беларуская тэнісістка, якая днямі вярнулася на першы радок рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), падарыла Аляксандру Лукашэнку сваю ракетку.
Прессбол/nn.by/аз