Нацыянальны сход “захавае пераемнасьць”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        29.06.2012 16:41
                    
                                 
                
                
                    А выбары пройдуць “без якога б там ні было ўплыву звонку”.
                
                
                
                
               
                
                         
 
Фота: sovrep.gov.by
 
У новыя склад парлямэнту павінныя трапіць людзі  якія "на справах даказалі адданасьць Радзіме, неабыякавыя да яе лёсу, гатовыя не пакладаючы рук умацоўваць сувэрэнітэт краіны й служыць на карысьць беларускага народа", – заявіў на заключным паседжаньні летняй сэсіі Палаты Прадстаўнікоў яе сьпікер Уладзімер Андрэйчанка.
“Выбары будуць праводзіцца беларускім народам, для беларускага народа, выключна ў яго інтарэсах, не азіраючыся на зьнешнія сілы, гэта значыць без якога б там ні было ўплыву звонку", - заявіў у сваю чаргу на заключным паседжаньні Савета Рэспублікі яго старшыня Анатоль Рубінаў.
“Важна захаваць і пераемнасьць у парлямэнце. Калі частка дэпутатаў цяперашняга скліканьня ўвойдзе ў новы парлямэнт, гэта створыць найлепшыя ўмовы для працягу шматграннай парлямэнцкай працы”,  - цытуе словы функцыянэра інфармагенцтва БЕЛТА.  
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў пройдуць 23 верасьня.
БЕЛТА/ telegraf.by/ап