Неміралюбная Беларусь?
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.06.2012 09:44
Інстытут эканомікі і міру прадставіў Рэйтынг міралюбнасьці краінаў сьвету на 2012 год.
У рэйтынгу Беларусь заняла 109 месца са 158 краінаў.
Экспэрты міжнароднага інстытуту прыйшлі да высновы, што ў цэлым, за мінулы год сьвет стаў больш нестабільным. Самай міралюбнай краінай у сьвеце названа Ісьляндыя. Што тычыцца Усходняй Эўропы, то экспэрты лічаць наш рэгіёне не самым міралюбным. Ніжэй за Беларусь у рэйтынгу знаходзяцца такія краіны, як Азэрбайджан (132 месца), Грузія (141 месца) ды Расея (153 месца). Занчна апярэджваюць Беларусь паўднёвыя суседзі — Малдова ды Ўкраіна, якія занялі 66 і 71 месцы адпаведна.
Рэйтынг міралюбнасьці краінаў сьвету вымярае ўзровень гвалту ўнутры дзяржавы і агрэсіўнасьць ейнай зьнешняй палітыкі. Рэйтынг рыхтуецца штогод у рамках глябальнага праекту „Пэрспэктывы чалавецтва”. Мэтай дадзенага праекту зьяўляецца выяўленьне ўзаемасувязі міру ды ўстойлівага разьвіцьця на плянэце. Першы рэйтынг міралюбнасьці выйшаў у траўні 2007 года.
Паводле Радыё Свабода