Бацюшку будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.06.2012 10:06
Абвінавачваньне высунута па «завочныму» пратаколу ўчастковага інспэктара міліцыі.
Праваслаўнага айца Мікалая Гайдука абвінавацілі ва ўхіленьні ад абавязковай дактыласкапіі. На іярэя храма Адсячэньня галавы Іаана Хрысьціцеля завялі адміністрацыйную справу па артыкуле «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых абавязкаў», паведамляе «Блог Гродна». Судовае паседжанне прызначанае на 12 чэрвеня й адбудзецца ў Ленінскім судзе Горадні. Абвінавачваньне высунута па «завочныму» пратаколу ўчастковага інспэктара міліцыі. Ён ня змог асабіста сустрэцца з айцом Мікалаем і скласьці пратакол у прысутнасьці сьведак, а таму пайшоў на падробку - склаў пратакол без прысутнасьці фігуранта справы, а ў якасьці сьведкаў упісаў сябе й яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі.
вс