Інтэрнэт-тролю пагражаюць пракуратурай
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.05.2012 15:54
Гэта ў сувязі з абразлівымі каментарамі пра беларускую мову.
netfot. Polskie Radio
Адзін з наведнікаў папулярнага блога Гродно s13 паабяцаў зьвярнуцца ў пракуратуру, калі іншы чытач сайта не перастане пакідаць абразьлівыя камэнтары.
Наведнік jendrus цытуе артыкул №130 „Распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці ці розні” Крымінальнага кодэксу й прыводзіць прыклады абразьлівых камэнтароў, якія пакінуў карыстальнік пад нікам Krauche.
Часьцей за ўсё падобныя камэнтары ён пакідае пад артыкуламі пра беларускую мову й культуру, ці проста пад беларускамоўнымі тэкстамі.
„Калі дадзены карыстальнік будзе працягваць у тым жа духу — я не палянуюся, зьвярнуся з заявай у пракуратуру. Галасы ў падтрымку можаце пакідаць у камэнтарах”, - паабяцаў jendrus.
nn.by/аз