У Гародні судзяць лідарку Саюзу палякаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.04.2019 09:26
                    
                                 
                
                
                    Суд Ленінскага раёна горада разглядае адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс.
                
                
                    
                         Foto: spring96.org
Foto: spring96.org
                     
                
                
                
               
                
                         На старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэньне па арт. 23.34 КаАП, а менавіта за «несанкцыянаванае» правядзеньне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага сьвята «Казюкі» ва ўнутраным дворыку побач з польскім кансулятам 3-га сакавіка.
Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ. Сёлета СПБ і Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні ладзілі «Казюкі» у дваццаты раз. Раней улады ня мелі да яго прэтэнзій.
Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс. Сярод прысутных палітык Аляксандар Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не зьмясьціліся ў залі.
Паводле ПЦ «Вясна»/Радыё «Свабода»/юл