Logo Polskiego Radia
Print

У Гдыні ўручылі ўзнагароды Форума „Стратэгія разьвіцьця”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2019 11:01
  • Стратэгія разьвіцьця.mp3
Двухдзённае эканамічнае мерапрыемства працягваецца ў Гдыні на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.
Прэм’ер Матэвуш Маравеўцкі на Форуме „Стратэгія разьвіцьця” ў Гдыні.Прэм’ер Матэвуш Маравеўцкі на Форуме „Стратэгія разьвіцьця” ў Гдыні.PAP/Adam Warżawa

У Гдыні ўручылі ўзнагароды Форума „Стратэгія разьвіцьця”
Двухдзённае эканамічнае мерапрыемства працягваецца ў Гдыні на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.
Падчас II Форуму „Стратэгія разьвіцьця”, які праходзіць у Гдыні на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, былі прызнаныя ўзнагароды. Журы форуму ўзнагародзіла выдатныя польскія кампаніі ў сямі катэгорыях, а таксама прызнала спэцыяльны прыз за патрыятызм у эканоміцы, які атрымала кампанія „PKN Orlen S.A.”. Узнагарода была прызнаная ў сувязі са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
У катэгорыі „Сацыяльная адказнасьць бізнэсу” за заангажаваньне ў дабрачынную, сацыяльную й экалягічную дзейнасьць прыз атрымала група „Adamed Pharma S.A.”.
Узнагароду для навуковых інстытутаў альбо інавацыйных прадпрыемстваў у катэгорыі „Дасьледаваньні, распрацоўкі й перадача сучасных тэхналёгій” атрымаў канцэрн „KGHM Polska Miedź S.A”.
Узнагароду ў галіне „Электрамабільнасьць” за ўкараненьне экалягічных і нізкаэмісійных рашэньняў у галіне транспарту атрымала кампанія „Energa S.A.”
У катэгорыі „Электронная эканоміка” была ўзнагароджаная кампанія „Transition Technologies S.A”.
У катэгорыі „стартапы” прэмію атрымала кампанія „PIAP SPACE Spółka z.o.o”, а ў катэгорыі „Інавацыйнасьць” - кампанія „Hydromega Spółka z.o.o”, у сваю чаргу ў катэгорыі „Мэнэджмэнт” - група „Lotos S.A”.
Узнагароды Форума „Стратэгія разьвіцьця” былі ўручаныя ўжо другі раз .
аз

Падчас II Форуму „Стратэгія разьвіцьця”, які праходзіць у Гдыні на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, былі прызнаныя ўзнагароды. Журы форуму ўзнагародзіла выдатныя польскія кампаніі ў сямі катэгорыях, а таксама прызнала спэцыяльны прыз за патрыятызм у эканоміцы, які атрымала кампанія „PKN Orlen S.A.”.

Узнагарода была прызнаная ў сувязі са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.

У катэгорыі „Сацыяльная адказнасьць бізнэсу” за заангажаваньне ў дабрачынную, сацыяльную й экалягічную дзейнасьць прыз атрымала група „Adamed Pharma S.A.”.

Узнагароду для навуковых інстытутаў альбо інавацыйных прадпрыемстваў у катэгорыі „Дасьледаваньні, распрацоўкі й перадача сучасных тэхналёгій” атрымаў канцэрн „KGHM Polska Miedź S.A”. Узнагароду ў галіне „Электрамабільнасьць” за ўкараненьне экалягічных і нізкаэмісійных рашэньняў у галіне транспарту атрымала кампанія „Energa S.A.”

У катэгорыі „Электронная эканоміка” была ўзнагароджаная кампанія „Transition Technologies S.A”.

У катэгорыі „стартапы” прэмію атрымала кампанія „PIAP SPACE Spółka z.o.o”, а ў катэгорыі „Інавацыйнасьць” - кампанія „Hydromega Spółka z.o.o”, у сваю чаргу ў катэгорыі „Мэнэджмэнт” - група „Lotos S.A”.

Узнагароды Форума „Стратэгія разьвіцьця” былі ўручаныя ўжо другі раз .

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далючаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт