На чарговыя зьвесткі культуры запрашаю праз тыдзень
У Варшаве пачаўся новы сэзон канцэртаў музыкі Шапэна
У вядомым сталічным парку пачаўся 60-ы сэзон канцэртаў пад адкрытым небам.
У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі (Łazienki Królewskie) пачаўся 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Да канца верасьня ў кожную нядзелю а 12.00 і 16.00 можна будзе паслухаць музычныя творы славутага польскага кампазытара. Падчас сёлетняга сэзону выступяць 42 піяністы, між іншым, з Польшчы, Балгарыі, Францыі, Гішпаніі, Японіі, Канады, Расеі, ЗША й Італіі.
Канцэрты музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках арганізоўвае „Сталічная эстрада” й Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна. Кожны год у іх прымаюць удзел дзясяткі тысяч слухачоў.
Упершыню канцэрты ля помніка Шапэна былі арганізаваныя ў 1959 годзе, неўзабаве пасьля рэканструкцыі помніка вялікаму польскаму кампазытару.
Праграма канцэртаў даступная на старонцы www.lazienki-krolewskie.pl
аз
Больш у далучаным файле.
У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі (Łazienki Królewskie) пачаўся 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Да канца верасьня ў кожную нядзелю а 12.00 і 16.00 можна будзе паслухаць музычныя творы славутага польскага кампазытара.
Падчас сёлетняга сэзону выступяць 42 піяністы, між іншым, з Польшчы, Балгарыі, Францыі, Гішпаніі, Японіі, Канады, Расеі, ЗША й Італіі.