Паляпшаецца фінансавая сытуацыя кампаніі Poczta Polska
Сёлета апэратар паштовай сувязі плянуе працаўладкаваць 2 тысячы чалавек і адкрыць 100 новых кропак.
У 2017 годзе даходы польскага дзяржаўнага апэратара паштовай сувязі Poczta Polska склалі амаль 6 мільярдаў злотых (1 мільярд 438 мільёнаў эўра), то бок былі на паўмільярда злотых (10%) вышэйшыя, чым у 2016 годзе.
Генэральны дырэктар Пшэмыслаў Стыпнеўскі (Przemysław Sypniewski) паведаміў, што сёлета кампанія плянуе працаўладкаваць каля 2 тысяч чалавек і адкрыць 100 новых кропак.
Пшэмыслаў Сыпнеўскі: У мінулым годзе Poczta Polska адкрыла 119 новых паштовых аддзелаў. Мы стараемся адкрываць новыя аддзелы ў гандлёвых цэнтрах. Плянуем вяртаньне гэткіх кропак на чыгуначныя і аўтобусныя вакзалы. Мы павялічылі таксама колькасьць пунктаў атрыманьня пасылак. Цяпер гэта найбуйнейшая сетка ў Польшчы – больш за 7 тысяч пунктаў.
Асноўным напрамкам дзейнасьці кампаніі Poczta Polska зьяўляецца даручэньне лістоў. Аднак усё большую долю ад ейных даходаў складаюць перадачы. У сваю чаргу, паводле члена праўленьня Томаша Дамброўскага (Tomasz Dąbrowski), сярод расходаў кампаніі найбольшую долю складаюць зарплаты работнікаў.
Пшэмыслаў Сыпнеўскі: Галоўная прычына росту коштаў была вынікам грамадзкіх паразуменьняў, датычных павышэньня зарплаты. Павялічылася таксама працаўладкаваньне.
У мінулым годзе Poczta Polska на зарплаты супрацоўнікаў прызначыла амаль 70% ад агульнага аб'ёму выдаткаў, то бок 4 мільярды 200 мільёнаў злотых (больш за 1 мільярд эўра). На лічбавыя тэхналёгіі - больш за 134 мільёны злотых (больш за 32 мільёны эўра), а на лягістычныя інвэстыцыі - каля 40 мільёнаў злотых (амаль 9 мільёнаў 600 тысяч эўра).
аз
У 2017 годзе даходы польскага дзяржаўнага апэратара паштовай сувязі Poczta Polska склалі амаль 6 мільярдаў злотых (1 мільярд 438 мільёнаў эўра), то бок былі на паўмільярда злотых (10%) вышэйшыя, чым у 2016 годзе.
Генэральны дырэктар Пшэмыслаў Стыпнеўскі (Przemysław Sypniewski) паведаміў, што сёлета кампанія плянуе працаўладкаваць каля 2 тысяч чалавек і адкрыць 100 новых кропак.
Пшэмыслаў Сыпнеўскі: У мінулым годзе Poczta Polska адкрыла 119 новых паштовых аддзелаў. Мы стараемся адкрываць новыя аддзелы ў гандлёвых цэнтрах. Плянуем вяртаньне гэткіх кропак на чыгуначныя і аўтобусныя вакзалы. Мы павялічылі таксама колькасьць пунктаў атрыманьня пасылак. Цяпер гэта найбуйнейшая сетка ў Польшчы – больш за 7 тысяч пунктаў.
Асноўным напрамкам дзейнасьці кампаніі Poczta Polska зьяўляецца даручэньне лістоў. Аднак усё большую долю ад ейных даходаў складаюць перадачы. У сваю чаргу, паводле члена праўленьня Томаша Дамброўскага (Tomasz Dąbrowski), сярод расходаў кампаніі найбольшую долю складаюць зарплаты работнікаў.
Томаш Дамброўскі: Галоўная прычына росту коштаў была вынікам грамадзкіх паразуменьняў, датычных павышэньня зарплаты. Павялічылася таксама працаўладкаваньне.
У мінулым годзе Poczta Polska на зарплаты супрацоўнікаў прызначыла амаль 70% ад агульнага аб'ёму выдаткаў, то бок 4 мільярды 200 мільёнаў злотых (больш за 1 мільярд эўра). На лічбавыя тэхналёгіі - больш за 134 мільёны злотых (больш за 32 мільёны эўра), а на лягістычныя інвэстыцыі - каля 40 мільёнаў злотых (амаль 9 мільёнаў 600 тысяч эўра).
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.
аз