У пятніцу на экраны польскіх кінатэатраў увайшла карціна трох маладых польскіх рэжысёраў “Новы сьвет”. Яна распавядае пра тры жыцьцёвыя сытуацыі імігрантаў у Польшчы. Адна з частак стужкі прысьвечаная беларусам, якія сваё жыцьцё зьвязалі з Варшавай.
“Новы сьвет” – гэта фільм пра талерантнасьць, пра пошукі самога сябе й пра тое, што каб даць камусьці каханьне, трэба спачатку пакахаць самога сябе.
Фільм складаецца з трох навэлаў. Героямі зьяўляюцца афганец пасьля ваеннай траўмы, заблытаная ва ўласным целе ўкраінка й беларуска, якая ўцякае ад цяжкога каханьня ў Польшчу. Распавядае рэжысёр беларускага эпізода Эльжбэта Бэнкоўска.
Бэнкоўска: Жанна – гэта гісторыя беларускі, якая жыве тут ў сваёй сястры, якая хоча пераехаць да свайго хлопца. Але гэтым плянам перашкаджае муж Жаны, якога арыштоўваюць і ён пачынае галадоўку ў менскай турме.
Жана выязджае зь Беларусі ад мужа, апазыцыянэра, рок-зоркі й жыве з дачкой у Варшаве. Пасьля арышту яе муж становіцца сымбалем перасьледу лукашэнкаўскага рэжыму. Жана тым часам паволі ўладкоўвае сваё жыцьцё ў Польшчы. Яна вучыцца й заводзіць раман з палякам, які змагаецца за свабоду Беларусі. Калі ёй здаецца, што яна нарэшце дасягнула спакою, яе муж выходзіць з турмы пасьля прашэньня аб памілаваньні.
Гэта ўжо, дарэчы, ня першы фільм Эльжбэты Бэнкоўскай, прысьвечаны імігрантам.
Эльжбэта Бэнкоўска скончыла факультэт рэжысуры ў Гдыньскай кінашколе й яакультэта славістыкі Гданьскага ўнівэрсытэта. Яе дыплёмны фільм “Алена” – гэта першы польскі фільм у гэтай катэгорыі, трапіў у галоўны конкурс кароткамэтражных фільмаў 66 Канскага кінафэстываля.
Яна распавядае пра тры жыцьцёвыя сытуацыі імігрантаў у Польшчы. Адна з частак стужкі прысьвечаная беларусам, якія сваё жыцьцё зьвязалі з Варшавай.

дг