Logo Polskiego Radia
Print

У Лодзі пачаўся Transatlantyk Festival

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.06.2016 17:49
  • Польшча маладая.mp3
У праграме – паказ 150 фільмаў, сярод якіх ажно 60 прэм’ер.

У Лодзі пачаўся Transatlantyk Festival. Гэта штогадовая імпрэза кінаманаў, меламанаў, бясконцых варштатаў, дыскусій і цікавых гасьцей. Падрабязнасьці ведае Дзьмітры Гурневіч.
Фэстываль пачаўся вялікім музычным канцэртам. Публіка пачула кампазыцыі вялікіх майстроў, такмх як Ганс Цымэрс, Джон Уільямс, Эньнё Марыконэ, Яна Качмарка, дарэчы, ініцыятара фэстываля. Выканала ўсе кампазыцыі Transatlantyk Orchestra пад кіраўніцтвам Мацея Штора разам з хорам.
Прэс-сакратар фэстывалю Дарыя Главацка што ідэя фэстывалю – гэта паказ фільмаў, музыкі й ідэй. У праграме – паказ 150 фільмаў, сярод якіх ажно 60 прэм’ер. Гэта фільмы самых прэстыжных кінафэстываляў сьвету – Бэрлінале, Каны, Сандэнс. Паводле Главацкай, рэпэртуар фэстываля быў сабраны так, каб закрануць важныя тэмы.

У Лодзі пачаўся Transatlantyk Festival. Гэта штогадовая імпрэза кінаманаў, меламанаў, бясконцых варштатаў, дыскусій і цікавых гасьцей. Фэстываль пачаўся вялікім музычным канцэртам. Публіка пачула кампазыцыі вялікіх майстроў, такіх як Ганс Цымэрс, Джон Уільямс, Эньнё Марыконэ, Яна Качмарэк, дарэчы, ініцыятар фэстываля. Выканала ўсе кампазыцыі Transatlantyk Orchestra пад кіраўніцтвам Мацея Штора разам з хорам.

У праграме – паказ 150 фільмаў, сярод якіх ажно 60 прэм’ер. Гэта фільмы самых прэстыжных кінафэстываляў сьвету – Бэрлінале, Каны, Сандэнс.

Слухайце перадачу ў далучаным гукавым файле.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт