Стартавала кніжная сэрыя «Паэты плянэты»
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
24.06.2016 15:12
Інтэрвію зь ініцыятарам сэрыі Зьмітром Коласам.
Творы Сапфо, Петраркі, Рансара, Шэкспіра, Гётэ, Габрыэлы Містраль падаюцца ў найлепшых перакладах прадстаўнікоў некалькіх перакладчыцкіх пакаленняў – ад Уладзіміра Дубоўкі і Юркі Гаўрука да Ганны Янкуты і Антона Францішка Брыля. Усе выданні маюць зручны кішэнны фармат, сярэдні кошт аднаго асобніка – тры з паловай дэнамінаваныя рублі.
У планах выдаўца на найбліжэйшы час выданне ў серыі шэдэўраў лірыкі Рыльке, Умара Хаяма, Катула, Гёльдэрліна, Каханоўскага, Апалінэра, Катры Валы… Усяго разам мяркуецца выдаць каля 75 кніг серыі.
Усе кніжкі маюць арыгінальнае афармленне, распрацаванае колішнім выпускніком Коласаўскага ліцэя Марцінам Русецкім.
Творы Сапфо, Петраркі, Рансара, Шэкспіра, Гётэ падаюцца ў найлепшых перакладах прадстаўнікоў некалькіх перакладчыцкіх пакаленьняў – ад Уладзіміра Дубоўкі й Юркі Гаўрука да Ганны Янкуты й Антона Францішка Брыля.
У плянах выдаўца на найбліжэйшы час выданьне каля 75 кніг сэрыі.
Усе кніжкі маюць арыгінальнае афармленьне, распрацаванае колішнім выпускніком Коласаўскага ліцэя Марцінам Русецкім.
Слухайце перадачу ў далучаным гукавым файле.