Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК адмаўляецца разглядаць выбарчыя скаргі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2012 18:44
  • ЦВК адмаўляецца разглядаць выбарчыя скаргі.mp3
Парлямэнцкія выбары даўно завершыліся, але водгукі ад іх даходзяць надалей.
foto: PAP/EPAfoto: PAP/EPA

foto:
foto: PAP/EPA

Апазыцыйныя палітычныя сілы, грамадзкія дзеячы атрымліваюць адмовы ЦВК на разгляд іх скаргаў па правядзеньню выбараў.

Падобную адмову атрымаў намесьнік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, які ў ЦВК складаў скаргу з патрабаваньнем не зацьвярджаць вынікі выбараў на Фрунзэнскай выбарчай акрузе № 101, дзе былі зафіксаваныя шматлікія парушэньні. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына паведамляе, што падаваць скаргі пра непрызнаньне выбараў на акрузе могуць толькі кандыдаты, якія балатаваліся па гэтай акрузе.

Падобным чынам ЦВК ня стаў разглядаць больш за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў.

Пра гэта паведамляе магілёўскі каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары-2012" Юры Новікаў, які на днях атрымаў пісьмовы адказ ад кіраўніка Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай.

Прычынай для адмовы ў разглядзе скаргаў стала тое, што Юры Новікаў склаў усе гэтыя скаргі ў адзін канвэрт і выслаў іх па пошце, паказаўшы свой зваротны адрас.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт