Logo Polskiego Radia
Print

Каму патрэбныя этычныя кодэксы?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.03.2012 16:56
Калі гаворка заходзіць пра фінансавыя інтарэсы ЭЗ, то супольная замежная палітыка Зьвязу становіцца фікцыяй. Эўрапейкія краіны экспартуюць зброю ў Эгіпет і Саудаўскую Арабію.

/

Нямеччына, Францыя й Англія ўвайшлі ў мінулым годзе ў пяцёрку найбуйнейшых экспартэраў зброі ў сьвеце - вынікае з Рапарту Міжнароднага інстытуту дасьледаваньняў над мірам SIPRI. Толькі Злучаныя Штаты й Расея дасылаюць у сьвет болей танкаў, самалётаў і падводных лодак. Дзеля такога выніку, Бэрлін, Парыж і Лёндан парушылі ўсе свае абавязацельствы, зацьверджаныя тры гады таму.

На халоднай вайне паміж Грэцыяй і Турцыяй мільярды зарабляе Англія, якая ў мінулым годзе забясьпечвала супэрхуткія караблі Vita. Нямеччына пастаўляла падводныя лодкі, а Францыя 20 баявых верталётаў. Нікому тады не перашкаджала, што Атэны банкрутавалі. У выніку імпарт зброі ў Грэцыю вырас у 2007-2011 гадах на 20 адсоткаў.

Гэта дробязь у параўнаньні зь імпартам зброі ў краінах Паўночнай Афрыкі. У гэтым пэрыядзе ён павялічыўся амаль у тры разы. Тут кожны мае свой кавалак. Амэрыка – Эгіпет, Расея – Алжыр, ЭЗ паставіў на аўтарытарны рэжым Марока.

Але значна болей можна зарабіць на пастаўцы зброі ў Саудаўскую Арабію. Улады гэтай краіны апошнім часам выкарысталі яе для падаўленьня дэмакратычнага паўстаньня ў Бахрэйне. Эўрапейскія краіны палічылі, што супрацоўніцтва з адным з найбольш рэпрэсійных рэжымаў у сьвеце не супярэчыць “кодэксу этычнага экспарту зброі”. Больш за тое, Швэцыя дамовілася пабудаваць фабрыку ракет сярэдняй далёкасьці, вартую 330 мільёнаў эўра.

З рапарту таксама вынікае, што Швэцыя зьяўляецца трэцім найбольшым пастаўшчыком зброі для Пакістану й Кітая, а гэтыя краіны нельга назваць асабліва дэмакратычнымі. У гэтай катэгорыі Швэцыю апярэджвае Францыя, якая ў мінулым годзе заняла другое месца па колькасьці зброі, ўто пастаўляецца для кітайцаў.

Нагадаем, што тры гады таму краінамі ЭЗ быў прыняты “этычны кодэкс экспарту зброі”, які, між іншым, забараняе продаж зброі, калі існуе магчымасць выкарыстаньня яе для зьнішчэньня дэмакратычных рухаў і абаронцаў правоў чалавека.

Вядома адно, што калі Эўразьвязу сумленьне не дазволіць прадаць зброю таму ці іншаму дыктатару, то зь ёю, тут як тут, зьявяцца іншыя.

Dziennik Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт