Масавае забойства ў Сырыі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
13.03.2012 14:44
У горадзе Хомс знойдзены целы 26 дзяцей і 21 жанчыны.
Фота: info-horyzont.pl
У сырыйскім горадзе Хомс адкрытыя масавыя пахаваньні забітых мірных жыхароў – піша Gazeta Wyborcza. У брацкай магіле былі знойдзены целы 26 дзяцей і 21 жанчыны. Большасьці зь іх перарэзалі горла. Сырыйская апазыцыя абвінаваціла ў масавым забойстве сілы Башара Асада, а дакладней “шабіха” – парамілітарныя групы прыхільнікаў рэжыму, якія славяцца сваёй выключнай жорсткасьцю.
Паводле інфармацыі СМІ, з кварталаў Хомсу, дзе ўрадавыя войскі падаўляюць пратэсты, уначы зь нядзелі на панядзелак уцяклі сотні сем’яў, ратуючыся ад разьні. Урадавыя сілы абвінавачваюць у забойстве мірных жыхароў “групы тэрарыстаў”, мэтай якіх, на думку афіцыйных СМІ, зьяўляецца “справакаваць замежную інтэрвэнцыю”.
Целы жанчынаў і дзяцей знайшлі ўсяго некалькі гадзінаў пасьля завяршэньня сустрэчы Башара Асада са спэцыяльным эмісарам ААН Кофі Ананам. Анан угаворваў кіраўніка Сырыі “пагадзіцца з новымі рэаліямі ў краіне”. Аднак Асад адказаў, што не намераны ні з кім размаўляць, пакуль “тэрарысты” ня зьнікнуць з вуліцаў – піша Gazeta Wyborcza.
ап