Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь зарэагавала на санкцыі

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 28.02.2012 16:59
Майры Моры й Лешаку Шарэпку прапанавана выехаць зь Беларусі.

Кіраўніку Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі й амбасадару Польшчы ў Беларусі запрапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў, каб давесьці свайму кіраўніцтву цьвёрдую пазыцыю беларускага боку аб непрымальнасьці ціску й санкцыяў, гаворыцца ў заяве начальніка ўпраўленьня інфармацыі беларускаша МЗС Андрэя Савіных, зьмешчанай на афіцыйным сайце зьнешнепалітычнашга ведамства.

Сталы прадстаўнік Беларусі ў Брусэлі й амбасадар Беларусі ў Польшчы адкліканыя ў Менск для кансультацыяў. Беларускі бок намерваецца забараніць уезд у Беларусь тым асобам з краінаў Эўразьвязу, якія спрычыніліся да ўвядзеньня абмежавальных захадаў.

"Рашэньне Рады Эўразьвязу кажа пра тое, што Эўразьвяз працягвае прытрымлівацца палітыкі непрыхаванага ціску. Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі беспэрспэктыўнасьць такой палітыкі ў дачыненьнях з Рэспублікай Беларусь. У выпадку працягу ціску на Рэспубліку Беларусь будуць зробленыя й іншыя захады для абароны нашых інтарэсаў",- гаворыцца ў афіцыйнай заяве беларускага боку.

кр /mfa.gov.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт